Скульптуру пачалі псаваць амаль адразу пасля ўстаноўкі
У Магілёве каля новай скульптуры «Сям’я» на набярэжнай Дубравенкі з’явілася камера відэаназірання. Побач таксама ўсталявалі папераджальную таблічку з надпісам: «Не залезать! Ведется видеонаблюдение».
Чытайце таксама: «Сям’я» не вытрымала і двух тыдняў. У Магілёве пашкодзілі новую скульптуру каля фантана
Ніжэй на шыльдзе ўдакладняецца, што пашкоджанне скульптуры будзе расцэньвацца як псаванне маёмасці і за гэта прадугледжаны штраф.

Скульптурная кампазіцыя з’явілася на набярэжнай у сярэдзіне чэрвеня. Яе аўтары — Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін. Скульптура вышынёй каля 2,8 метра паказвае бацькоў, якія схіліліся над дзіцем.
Аднак неўзабаве пасля ўстаноўкі на ёй пачалі з’яўляцца сляды абутку, бруд і пацёртасці. Фотаздымкі стану скульптуры праз некалькі тыдняў пасля мантажу апублікаваў«Магілёў Анлайн».

На адкрыцці фантана людзі залазілі на скульптуру
Праблема асабліва праявілася пасля адкрыцця новага светламузычнага фантана на набярэжнай. Ён пачаў працаваць напярэдадні Дня горада — 26 чэрвеня. Паводле інфармацыі Магілёўскага гарвыканкама, комплекс мае 205 помпаў, 518 фарсунак і больш за 600 свяцільнікаў.

На адкрыццё прыйшлі тысячы магіляўчан. Каб паглядзець шоу, людзі займалі розныя ўзвышэнні і месцы з лепшым аглядам. Сярод іх была і новая скульптура.
У выніку на белай паверхні кампазіцыі засталіся прыкметныя сляды абутку і іншыя забруджванні. Цяпер улады вырашылі абмежаваць доступ да яе і папярэджваць наведвальнікаў пра камеру.
Скульптура з’яўляецца часткай абноўленай набярэжнай Дубравенкі. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў 26 чэрвеня асабіста адкрываў светламузычны фантан.
Чытайце таксама: Могилевчане заметили новые недоделки после запуска поющего фонтана на Дубровенке
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: