Медведь, лес

Мядзведзь прыйшоў у вёску ў Дубровенскім раёне і разарыў некалькі вулляў

01.10.2026 17:48 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Чубакова мядзведзь прыйшоў на падворак і пашкодзіў некалькі вулляў. Мясцовыя распавядаюць пра іншыя сустрэчы са зверам.
Читайте BGmedia в:

У вёсцы Чубакова Дубровенскага раёна, па словах мясцовага жыхара, мядзведзь прыйшоў на падворак пчаляра і разарыў у яго некалькі вулляў. Відэа наступстваў сваёй пасекі мужчына апублікаваў у сацыяльных сетках.

Чытайце таксама: За выходныя ў Беларусі застрэлілі трох мядзведзяў. Беларусы абураюцца паляваннем

На кадрах відаць пашкоджаныя вуллі, якія звер, відаць, раскрыў у пошуках мёду. Пасля свайго візіту мядзведзь пакінуў падворку, але сама сустрэча са зверам у непасрэднай блізкасці ад жылля выклікала абмеркаванне.

Звяртае на сябе ўвагу і тое, што вакол Чубакова няма вялікіх густых лясных масіваў. Дубровенскі раён у асноўным складаецца з палёў, балот і кустоў. Таму з’яўленне мядзведзя непасрэдна каля вёскі стала нечаканым для мясцовага жыхара.

@pesnia8 #врек #врекомендации #оршабеларусь🇧🇾 #recuerdos #top ♬ оригинальный звук — pesnia

Асноўная частка папуляцыі бурага мядзведзя ў Беларусі сканцэнтраваная ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Пры гэтым асобныя жывёлы могуць выходзіць далёка за межы звыклай для іх тэрыторыі ў пошуках ежы.

«У нас таксама хадзіў, як у сябе дома»

У каментарах у сацсетках людзі распавялі пра іншыя выпадкі з’яўлення мядзведзяў у населеных пунктах Віцебскай вобласці.

Адзін з каментатараў напісаў, што ў Шапечынскім раёне мядзведзь ужо двойчы прыходзіў на пасеку:

  • «Яшчэ прыйдзе. Запомніў, што там смачненька. Віцебская вобласць, Шапечынскі раён, ужо два разы прыходзіў на пасеку».

Іншая жанчына распавяла, што ў вёсцы Асіноўка каля возера бачылі мядзведзіцу з медзведзянятамі (вобласць вёскі не ўдакладняецца). Паводле яе слоў, жывёлы нават выходзілі на вуліцу каля дачных дамоў у сярэдзіне дня: «У лесе шмат ягад і грыбоў, а яны ідуць на дачы», — напісала яна.

бурый медведь идет по лесу
Буры мядзьведь ідзе па лесе. Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

Яшчэ адзін каментатар адзначыў, што апошнім часам ў Дубровенскім раёне мядзведзі сталі з’яўляцца часцей. Паводле ягоных словаў, падобны выпадак адбыўся і ў вёсцы Галяшы.

  • «У Дубровенскім раёне ў асноўным палі, балоты, кусты. Але мядзведзі сталі часта там з’яўляцца. У Дубровенскім раёне, вёсцы Галяшы, таксама мядзведзь у нас хадзіў, як у сябе дома».

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Што пра гэта думаюць беларусы

Пры гэтым рэакцыя на такія навіны ў людзей розная. Адныя непакояцца праз магчымыя наступствы сустрэч драпежнікаў з чалавекам і чакаюць ад мясцовых службаў нейкіх дзеянняў. Ёсць і каментатары, якія заклікаюць скараціць колькасць драпежнікаў.

  • «Бясіць пачалі такія навіны. Калі будзе навіна, што прыняты меры або пачалі прымаць меры?»
  • «Трэба прымаць меры па знішчэнні мядзведзяў».

Іншыя, наадварот, лічаць, што сам факт таго, што мядзведзь разарыў вуллі, яшчэ не сведчыць пра небяспеку для людзей.

  • «Ды надаелі ўжо гэтыя каментатары. Убачыў і абдзелаўся. Паесць мёду мішка».
  • «Зараз ім трэба нагуляць тлушч яны будуць лезці ўсюды».

У выпадку, які здарыўся ў вёсцы Чубакова, пакуль невядома, ці прымаліся пасля гэтага нейкія меры.

Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: