Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ чатырох чалавек з Берасцейскай вобласці. Пасля гэтага агульная колькасць палітвязняў у рэгіёне вырасла да 192.
Чытайце таксама: В Бресте за «содействие экстремизму» осудили молодую мать из Пинска
Хто трапіў у спіс
Сярод новых палітвязняў — Ілля Галыгін з Брэста. У снежні 2024 года яго асудзілі паводле абвінавачання ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Мужчыну прызначылі чатыры з паловай гады калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў ПК-2.
Палітвязнем таксама прызналі Віталя Галавача. Яго затрымалі ў студзені 2026 года. У жніўні Берасцейскі абласны суд асудзіў мужчыну на тры гады калоніі. Яму таксама ставілі ў віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яшчэ адзін чалавек у спісе — Арцём Меркель, ураджэнец Баранавічаў. Яго затрымалі сёлета і абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў». Мужчыну прысудзілі да сямі гадоў калоніі.

Чацвёрты — Анатоль Міндзіяраў, ураджэнец Брэста, які цяпер знаходзіцца ў ПК-17. Яго затрымалі ў чэрвені 2025 года і спачатку пакаралі «хіміяй» за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Пазней пакаранне мужчыну ўзмацнілі. Супраць яго завялі новую крымінальную справу паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса — за «непадпарадкаванне адміністрацыі» калоніі. У выніку Міндзяроў апынуўся ў шклоўскай калоніі.
Паводле падлікаў «Берасцейскай вясны», якія грунтуюцца на агульнай колькасці палітвязняў у Беларусі і звестках пра жыхароў Брэстчыны, цяпер у краіне налічваецца 888 палітычных зняволеных, з іх 192 — у Берасцейскай вобласці.
Чытайце таксама: «Жестяные банки, пакеты сока, прибитые к деревьям». На озере Каташи под Кобрином снова нашли мусор
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: