Каля ЖК «Спадарожнік-2» у Магілёве звярнулі ўвагу на праблему са смеццем. Жыхар горада апублікаваў відэа ў TikTok, у якім звярнуўся да камунальных службаў і заклікаў іх вырашыць гэтую праблему.
Чытайце таксама: Беларус паказаў смецце і пустыр на ўскраіне Салігорска
Жылы комплекс «Спадарожнік-2» узвялі ў выкарыстанне ў 2024 гг. Гэта новы мікрараён горада, куды толькі нядаўна пачалі засяляцца жыхары.
У відэароліку, які апублікаваў магілёвец, відаць раскіданае смецце каля дзіцячай пляцоўкі. Вось, як аўтар каментуе сітуацыю: «Камунальныя службы… Ау! Вы дзе?».
@dukhouski♬ Какая красота — Pi.Frol
Таксама мужчына адзначыў у каментарах, што кантэйнеры для смецця ў раёне ЖК перапоўненыя з восені. Сам ролік быў апублікаваны 29 сакавіка. Пра тое, ці варышалі праблему, аўтар відэа не паведаміў.
Як на праблему адрэагавалі магілёўцы
Сярод жыхароў горада не склалася адзінага меркавання, як вынікае з каментароў у TikTok.
На думку адных карыстальнікаў, праблема сапраўды патрабуе ўвагі: кантэйнеры для смецця ўвесь час былі перапоўненыя і не прыбіраліся адказнымі службамі. У выніку з-за гэтага вецер разнёс смецце на дзіцячую пляцоўку.
- «Гэта з кантэйнераў ўсё выдзьмула, бо ніхто іх не прыбірае».
- «ЖКГ, што вы робіце?».

Падобную праблему заўважылі і ў іншых раёнах Магілёва:
- «Не толькі тамака, паверце. На Кірава тое самае поруч дзіцячай пляцоўкі».
- «Магілёў! Вуліца Фаціна. У нас наогул дворніка няма тры гады! Патрабуецца дворнік! Часам так бывае і ў нас. Калі вецер».
- «Тое ж самае на Шміта, каля кальца Гагарына!».
Іншыя карыстальнікі выказалі іншае меркаванне і ўсклалі адказнасць не на камунальнікаў, а на саміх жыхароў дома.
- «А да чаго тут камунальныя службы, калі гэта людзі?».
- «А хто гэта зрабіў? Вы і вашыя дзеці».
- «Чыста там, дзе не пакідаюць смецце».
Але і на гэта знайшоўся адказ: «Так а навошта тады кожны месяц з жыльцоў бяруць плату за ўборку прыдамавой тэрыторыі? Знайшліся каментатары!».
Чытайце таксама: «Хотим раз в месяц ставить галочку, что убрали мусор». Власти отказали активисту в установке урн в местах, где мусорят
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: