У Варшаве памёр 50-гадовы берасцеец Ян Памедор Рэуцкі, сапраўднае імя якога — Сяргей Пархац. Пра яго смерць паведамілі сябры, «Наша Нiва» i MOST. Прычына і абставіны смерці пакуль невядомыя.
Чытайце таксама: Памёр святар Ігар Кандрацьеў. У 2020-м ён марыў дажыць да часу, калі Беларусь стане свабоднай
Што вядома аб Яне Рэуцкiм
У канцы 1990-х і ў 2000-я гады Рэуцкі быў адным з аўтараў мінскай «Музыкальнай газеты» — выдання, якое пісала пра беларускую і сусветную музычную сцэну. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве.

Там Рэуцкі стварыў Facebook-суполку «Беларусы ў Варшаве». Спачатку яна аб’ядноўвала каля 15 чалавек, якія дапамагалі адно аднаму вырашаць пытанні, што ўзнікалі пасля пераезду ў новую краіну. Да канца 2019 года колькасць удзельнікаў вырасла да пяці тысяч, а асабліва хутка суполка пачала расці пасля новай хвалі эміграцыі ў 2020 годзе. У выніку ў ёй сабраліся каля 28 тысяч чалавек.

Рэуцкі адміністраваў суполку ў вольны час. У Польшчы ён працаваў барыстам у кавярнях, а пазней адкрыў уласную. Ён прынцыпова размаўляў па-беларуску, а ў верасні ўвёў правіла, паводле якога допісы ў суполцы павінны былі публікавацца на беларускай мове.

12 кастрычніка Рэуцкі напісаў у Facebook, што шукае працу з панядзелка па пятніцу. Таксама паведамлялася, што апошнім часам ён шукаў пакупніка для суполкі, якую стварыў больш за дзесяць гадоў таму.
Чытайце таксама: Былы берасцейскi палітвязень Ціхан Клюкач загінуў на вайне ва Украіне
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: