школа

У вёсках Беларусі працягваюць знікаць школы і дзіцячыя садкі

19.02.2026 14:51 Базавая школа ў вёсцы Якімавічы Гомельскай вобласці. Источник фото

У Гомельскай вобласці школу ў аграгарадку выставілі на таргі, а ў іншых рэгіёнах садкі прадаюць на знос — у вёсках проста не засталося дзяцей.
Читайте BGmedia в:

У рэгіёнах Беларусі працягваюць знікаць школы і дзіцячыя садкі. Чарговы прыклад — вёска Якімавічы ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Нягледзячы на статус аграгарадка, мясцовую базавую школу фактычна закрылі і выставілі двухпавярховы будынак з гаражом і помпавай станцыяй на аўкцыён.

Чытайце таксама: У Горацкім раёне прадаюць былы будынак дзіцячага садка — пад знос

Кошт лота пакуль не пазначаны. На сайце райвыканкама школа ўсё яшчэ значыцца ў спісе ўстаноў адукацыі, але апошнія навіны на яе старонцы датуюцца вясной 2025 года, тэлефоны адключаныя, а дзяцей з новага навучальнага года возяць у суседнія Горбавічы.

Закрыццё адбылося без шырокага абмеркавання і без афіцыйных паведамленняў пра ліквідацыю, паведамляе «Флагшток». Напрыканцы 2025 года Якімавіцкі сельсавет быў ліквідаваны і далучаны да Капліцкага. Пры гэтым у саміх Каплічах школу закрылі яшчэ каля дзесяці гадоў таму пасля абвалу столі — сродкаў на рамонт так і не знайшлі. Мясцовыя жыхары спрабавалі дамагчыся аднаўлення працы ўстановы, але безвынікова.

Падобная тэндэнцыя назіраецца і ў іншых рэгіёнах

Сітуацыя ў Якімавічах — не выключэнне. Па ўсёй краіне ў вёсках і невялікіх населеных пунктах масава закрываюць адукацыйныя ўстановы, аб чым паведамляла BGmedia.

У вёсцы Ходараўка Горацкага раёна дзіцячы садок, пабудаваны ў 1996 годзе, прапрацаваў каля дваццаці гадоў. Спачатку яго закрылі з-за адсутнасці дзяцей, а цяпер будынак прадаюць пад знос. Пакупнік павінен атрымаць дазвол на дэмантаж цягам шасці месяцаў і цалкам знесці будынак на працягу двух гадоў.

здание детского сада
Дзіцячы садок у Ходараўцы. Фота: orsha.eu

Яшчэ два дзесяцігоддзі таму Ходараўка лічылася перспектыўнай і шматлюднай. Але з часам моладзь пачала масава з’язджаць у гарады, заробкі заставаліся нізкімі, а колькасць дзяцей змяншалася. У выніку садок апынуўся непатрэбным. Прадаць яго спрабавалі неаднаразова, але жадаючых укладвацца ў аб’ект у паўпустой вёсцы не знайшлося.

У вёсках Бабінавічы, Вялікае Сяло і Кавалі Лёзненскага раёна ў мінулым годзе на продаж выставілі адразу тры школьныя будынкі.

здание школы
Школа, якую выставілі на продаж у вёсцы Кавалі. Фота: Тэлеграм-канал orsha.eu

Школа ў Борках Бярозаўскага раёна таксама знаходзіцца пад пагрозай закрыцця. Па стане на верасень 2025 г. у ёй навучалася 37 вучняў, што і стала галоўным аргументам чыноўнікаў на карысць яе закрыцця. Але для жыхароў гэта ўдар па самім існаванні вёскі.

Чытайце таксама: Жыхарка Карэліцкага раёна праз TikTok адстаяла сельскую краму «Родны Кут»

Чаму знікаюць школы і дзіцячыя садкі?

Статыстыка па знікненні вёсак пацвярджае агульную тэндэнцыю. За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі знікла каля 400 вёсак — частку ліквідавалі, частку аб’ядналі з іншымі населенымі пунктамі. Колькасць гарадскіх пасёлкаў таксама скарацілася: з 92 у 2012 годзе да 85 у 2024-м. У выніку з мапы краіны фактычна зніклі месцы, дзе раней жылі больш за 300 тысяч чалавек — прыкладна столькі, колькі сёння жыве ў Берасці.

Паводле дадзеных Белстата, беднасць у сельскай мясцовасці застаецца вышэйшай, чым у гарадах. У 2024 годзе за рысай беднасці на вёсцы жыло 5,8 працэнта людзей, у гарадах — 2,8 працэнта. Сацыяльная падтрымка таксама меншая. Да гэтага дадаецца высокая смяротнасць: у сельскай мясцовасці яна прыкладна ўдвая вышэйшая за гарадскую з-за абмежаванай даступнасці медыцынскіх і сацыяльных паслуг. Праблемай застаецца і занятасць — працы або няма, або яна дрэнна аплачваецца, таму моладзь не бачыць перспектыў і з’язджае.

Закрыццё школ і дзіцячых садкоў становіцца не проста эканамічным рашэннем, а сімвалам паступовага вымірання беларускіх вёсак. Калі знікае школа ці садок, вёска губляе не толькі будынак, але і шанец на будучыню.

Чытайце таксама: «Закрылі від на парк»: Мінчанка абурылася прафлістам каля элітнага дома ў цэнтры сталіцы

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: