Збор твораў Аляксандра Цвікевіча прызналі «экстрэмісцкім». Ілюстрацыя згенеравана ў Google Nano Banana 2

Збор твораў беларускага нацыянальнага дзеяча і ураджэнца Брэста Аляксандра Цвікевіча прызналі «экстрэмісцкім»

08.04.2026 11:06 Збор твораў Аляксандра Цвікевіча прызналі «экстрэмісцкім». Ілюстрацыя згенеравана ў Google Nano Banana 2. Источник фото

Аляксандр Цвікевіч — вядомы беларускі нацыянальны дзеяч, апошні прэм'ер эміграцыйнага ўрада БНР.
Читайте BGmedia в:

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча, старшынi Рады народных міністраў БНР і ураджэнца Брэста Аляксандра Цвікевіча.

Чытайце таксама: Рада БНР пережила большевиков, переживет и лукашистов, или Бред и вред пропаганды

Якія інтэрнэт-рэсурсы і кнігі прызналі «экстрэмісцкімі» на гэты раз

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў».

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» наступныя кнігі:

  • Каміла Цень. «Наступны прыпынак — смерць»;
  • Макс Шчур. «Там, дзе нас няма»;
  • Аляксандр Цвікевіч. «Гiстарычныя працы том 1»;
  • Макар Валынкін. «Апошняе пакаленне».

Каміла Цень, Макс Шчур і Макар Валынкін — сучасныя беларускія літаратары, творы якіх выдаваліся ў апошнія гады эміграцыйнымі выдавецтвамі.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс гэтым разам папоўнілі:

  • старонка ў Facebook «Беларусы Флорыды»;
  • старонкі ў Instagram pahoniapobac, americanbelarusfoundation, byaction_usa, Belarusian Miracle, aija.stacenko;
  • старонка ў TikTok «цукерка».
Вокладка кнігі з гістарычнымі працамі Аляксандра Цвікевіча
Вокладка кнігі з гістарычнымі працамі Аляксандра Цвікевіча

Чытайце таксама: «На жаль, гэта паспяховы праект». Фонд «Камунікат» адкрыў інтэрнэт-кнігарню — размаўляем з засноўнікам

Што вядома пра Аляксандра Цвікевіча, кнігу якога прызналі «экстрэмісцкай»

Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся ў Брэсце 22 чэрвеня 1888 года. У 1912 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Працаваў юрыстам у Пружанах і Брэсце, але пасля пачатку Першай сусветнай вайны апынуўся ў бежанстве ў Туле, дзе займаўся дапамогай ахвярам вайны.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху: у 1917 годзе стаў адным з кіраўнікоў Беларускай народнай грамады і сакратаром Першага Усебеларускага з’езда. У студзені 1918 года прадстаўляў Беларусь на мірных перамовах у Брэсце. У 1921–1923 гадах быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага і старшынём Усебеларускай канферэнцыі ў Празе.

У 1925 годзе пераехаў у Мінск, паверыўшы ў абяццанні ўладаў БССР пра палітычную бяспеку і амністыю. Працаваў у Наркамаце фінансаў і Інбелкульце.

Там ён напісаў і выдаў грунтоўную кнігу «Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в.», якая была забаронена савецкімі ўладамі.

Адразу пасля яе выхаду ён у 1930 годзе быў арыштаваны па фальсіфікаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на ссылку. Паўторна арыштаваны ў 1937 годзе і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989 гадах.

Кніга таксама трапіла пад рэпрэсіі і да шырокага чытача дайшла толькі ў 1990‑я гады, калі была перавыдадзена ўжо ў незалежнай Беларусі. У гэтым томе, які цяпер абвешчаны «экстрэмісцкім», яна таксама ёсць.

Цвікевіч пакінуў багатую спадчыну як аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, якія мелі значны ўплыў на развіццё беларускай гістарычнай і палітычнай думкі.

У Брэсце няма ніводнай вуліцы, музея ці нават памятнай шыльды, прысвечанай ураджэнцу горада.

Чытайце таксама: Мнения экспертов: Стоит ли переименовывать улицы в Бресте?

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: