Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.

У Беларусі абмяркоўвалі «мудрыя планы» Лукашэнкі прывезці ў краіну 150 тысяч пакістанцаў, якія мусяць замяніць 500—600 тысяч вціснутых з краіны праціўнікаў.
Адначасова 15 красавіка ў Мінску пабываў дырэктар Службы знешняй выведкі РФ Сяргей Нарышкін і сустрэўся з Лукашэнкам. Менавіта адтуль, з Беларусі, Нарышкін пагражаў беларускім суседзям, а Лукашэнка маўчаў, бы язык праглынуў. Дык хто цяпер у Беларусі гаспадар?
Чытайце далей: Лукашэнка аб’явіў манаполію на ідэалогію. Што не так?
Для рэжыма прыярытэтам з’яўляецца захаванне ўлады, а не эканоміка
— Сітуацыя вельмі дзіўная. Спачатку рэжым Лукашэнкі выціснуў, выштурхнуў за межы Беларусі каля 500—600 тысяч беларусаў. Адна з важных прычын масавай эміграцыі з Беларусі пасля 2020 года – гэта палітычныя рэпрэсіі. І што дзіўнае атрымліваецца? Беларусаў, якія не любяць Лукашэнку, выкідваюць за мяжу, а на іх месца завозяць іншаземцаў – людзей з іншай культурай, іншай рэлігіяй, іншымі каштоўнасцямі. Гэта вельмі паказальна: выкідванне беларусаў за мяжу вельмі дрэнна для эканомікі, але дазваляе ўмацаваць уладу. То-бок, менавіта захаванне ўлады з’яўляецца прыярытэтам для кіроўнай эліты, а не эканамічныя чыннікі.
Калі пасля 2020 года афіцыйны Мінск аб’явіў, што разрывае адносіны з Захадам, з Еўропай і разварочваецца ў бок Усхода і Глабальнага Поўдня, меркавалася, што гаворка ідзе пра нейкія ідэалагічныя чыннікі, пра новыя рынкі збыту.
— Але цяпер высвятляецца, што гэта не толькі ідэалогія, цяпер паварот на Усход, на Поўдзень могуць адчуваць і шэраговыя беларусы, калі ў Беларусі з’явіцца такая вялізная калонія іншаземцаў, — адзначае Валерый Карбалевіч.
Палітычны аглядальнік нагадвае, што многія праекты Лукашэнкі закончыліся пшыкам.
— Цалкам магчыма, што і гэты праект чакае той жа лёс. Найперш таму, што Беларусь не вельмі прыцягальная для замежнікаў краіна, бо тут і ўзровень жыцця, і ўзровень заробкаў значна ніжэйшы, чым у Еўропе, значна ніжэйшы за ўзровень у некаторых постсавецкіх краінах, у той жа Расіі. Таму жадаючых ехаць сюды не думаю, што будзе шмат, — кажа аналітык.
Чытайце далей: «Денацификация» от гауляйтера Лукашенко: режим продолжает паразитировать на памяти войны
– Акрамя таго, узнікае праблема інтэграцыі гэтых людзей у беларускае грамадства. Калі такая колькасць людзей – маладых людзей, з сем’ямі – прыязджае сюды, то трэба будаваць школы для навучання пакістанскіх дзяцей, будаваць мячэці, культурныя ўстановы і таму падобнае. Ці гатовае беларускае грамадства да такога павароту? Дасюль такога вопыту жыцця побач з народам з іншай культурай у Беларусі не было.
Да ўсяго іншага, заходнія суседзі пачалі біць у набат: ці не стане завоз 150 тысяч пакістанцаў пачаткам новай міграцыйнай вайны?
— Не выключана, што пакістанцы пачнуць праўдамі і няпраўдамі прарывацца праз мяжу ў Еўропу, каб атрымаць лепшыя дывідэнды ў краінах Еўрапейскага Звяза, — мяркуе Валерый Карбалевіч.
«Беларускі балкон – гэта тая тэрыторыя, якую Расія выкарыстоўвае дзеля пагроз суседзям»
15 красавіка ў Мінску пабываў кіраўнік Службы знешняй выведкі РФ Сяргей Нарышкін.
Фармальнай падставай для візіту стала сумесная нарада СЗВ Расіі і КДБ Беларусі.
Перад прыездам у Мінск Сяргей Нарышкін зрабіў вельмі агрэсіўныя заявы на адрас беларускіх суседзяў: Польшчы, краін Балтыі, якія, маўляў, мілітарызуюцца і пагражаюць саюзнай дзяржаве.
Чытайце далей: Лукашенко затеял опасную игру с импортом рабсилы из Пакистана
— Не першы раз, калі высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі прыязджаюць у Беларусь, каб з беларускай тэрыторыі пагражаць Захаду. Уладзімір Пуцін мінулым годам два разы прязджаў у Беларусь, і двойчы ягоныя візіты суправаджаліся то трэніроўкамі па выкарыстанні ядзернай зброі, то аб’яўленнем пра размяшчэнне ў Беларусі ракетнага комплекса «Арэшнік». Цяпер і Нарышкін махаў кулаком у той бок і пагражаў «вам мала не падасца». Гэты візіт сведчыць пра тое, як Расія бачыць Беларусь у сваіх геапалітычных ваенна-стратэгічных планах. То-бок, беларускі балкон – гэта тая тэрыторыя, якую Расія выкарыстоўвае дзеля пагроз суседзям.
Валерый Карбалевіч робіць выснову, што візіт Нарышкіна з’яўляецца знакавым:
— Знакавым у тым плане, што ён прыехаў пракантраляваць тэрыторыю, якую Расія выкарыстоўвае дзеля таго, каб яшчэ мацней ангажаваць Беларусь у расійскія планы канфлікту з Захадам.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: