На выставе прадстаўлены працы выкананыя ў розных тэхніках і напісаныя мастачкай у розныя часы. Акрамя прац, створаных з дапамогай фарбы, можна пабачыць і творы, якія Надзя стварыла з дапамогай звычайных манікюрных нажніц і паперы. Такі від мастацтва творца назвала «буцінанка».
Наведвальнікі выставы змаглі не толькі асабіста пазнаёміцца з мастачкай, але і з фантастычным героем, якога Надзя не толькі намалявала, але таксама напісала пра яго кнігі. Пад час адкрыцця адбыўся перформанс, у якім аўтары паказалі гісторыю нараджэння фантастычнага героя мастачкі – Пігласа.




На адкрыцці выставы адбылася і прэзентацыя новай працы Надзі Букі – «Немагчыма маўчаць». Як распавяла жанчына, яна ўпершыню выкарыстала манахромныя сінія колеры. Гэтая карціна, як і астатнія працы Надзі, мае шмат сімвалізму:
«Заклеены рот на гэтай карціне і звязаная дзюба Пігласа – гэта сімвал таго, што нам не даюць выказацца, не даюць права голаса. І я кажу зараз пра беларусаў. Я з’яўляюся адной з тых мастачак, якія забароненыя ў Беларусі. І калі б я гэтую працу прапанавала ў Мінску, то мне б не дазволілі яе выставіць. Мы, творцы, якія з’ехалі за мяжу, не павінны маўчаць. Сваімі творамі мы павінны прамаўляць, што мы жадаем працягваць жыццё і казаць праўду. Тую праўду, за якую нас катавалі і саджалі ў турмы».


Арганізатарам выставы выступіла арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў». Паглядзець выставу можна да 18 траўня. Месца – пляц Канстытуцыі, 6, Варшава. Час працы – з панядзелка па пятніцу з 12.00 да 21.00, у суботу прастора працуе з 12.00 да 17.00, а ў нядзелю – з 11.00 да 16.00.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: