Некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў беларускага бізнесу з розных штатаў ЗША і іншых куткоў свету абмеркавалі магчымасці і перспектывы для ўзаемадзеяння і фармаваня беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

Спецыяльнымі гасцямі на сустрэчы сталі вядомыя і паспяховыя беларускія бізнесоўцы. Так, Мікіта Мікада распавёў пра свой асабісты шлях і гісторыю поспеху PandaDoc. Ён расказаў пра магчымасці для беларусаў у ЗША і падкрэсліў, што стварэнне бізнес-супольнасці за мяжой – гэта перспектыўны напрамак для беларускіх бізнесоўцаў.
Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас» прэзентаваў гісторыю стварэння, функцыянал і планы па развіцці платформы «Новая Беларусь». Ён адзначыў важнасць пашырэння бізнес-хаба як часткі лічбавай экасістэмы, распавеў пра магчымасці платформы для беларусскіх бізнесоўцаў за мяжой.

Мікалай Мурзянкоў, заснавальнік і генеральны дырэктар Ezrapplication Inc. (ЗША) прапанаваў звярнуць увагу на досвед Ізраіля па развіцці бізнесу і нацыянальнай ідэі. Раман Стэфановіч, прадстаўнік кампаніі Martin Druyan & Associate Attorneys, распавеў пра юрыдычную падтрымку беларускіх бізнесоўцаў у ЗША, падкрэсліў важнасць салідарнасці і неабходнасць правядзення бізнес-івэнтаў.

Прадстаўнікі АВВА падзяліліся вынікамі свайго працоўнага візіту ў ЗША. Сярод іншага, яны наведалі Дзярждэпартамент, Дэпартамент гандлю, Агенцтва па міжнародным развіцці (USAID), Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED). Галоўная місія візіту – данесці неабходнасць стварэння беларускай бізнес-супольнасці па ўсім свеце, якая ў перспектыве будзе будаваць эканоміку дэмакратычнай Беларусі. Падтрымка АВВА сёння – гэта не проста ўклад у Асацыяцыю, але ўдзел у пабудове крывяноснай сістэмы эканомікі новай Беларусі.

АВВА ўжо анансавала наступную бізнес-падзею ў ЗША – буйны Форум для бізнесаў з беларускімі каранямі ў Вашынгтоне папярэдне адбудзецца ў лютым 2024 года. Гэтая ідэя сустрэла вялікую падтрымку з боку беларускіх бізнесоўцаў і прадстаўнікоў дыяспары ў ЗША, якія лічаць неабходным больш шырока распавядаць пра беларускі бізнес, ствараць і развіваць моцную бізнес-супольнасць у ЗША.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі івэнту абмеркавалі практычныя пытанні, звязаныя з адкрыццём бізнесу ў ЗША, узаемадзеяннем з бюракратычнымі і падатковымі структурамі, а таксама магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў. У сустрэчы прынялі ўдзел беларусы са штатаў Філадэльфія, Мінэсота, Пэнсільванія, Флорыда, Каліфорнія, Гаваі. Таксама анлайн далучыліся беларусы Нью-Ёрка, Ілінойсу, Вірджыніі, Масачусэтса, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Велікабрытаніі, Германіі, Швейцарыі, Славакіі, Партугаліі, Грузіі.

Па выніках сустрэчы АВВА распачала падрыхтоўку мемарандумаў аб супрацы з Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы і іншымі суполкамі беларусаў у ЗША. Стварэнне магутнай і салідарнай бізнес-дыяспары – мэта і каштоўнасць АВВА. Асацыяцыя заклікае да сяброўства беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, каб разам укладацца ў будову новай дэмакратычнай Беларусі.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: