Беларус у Threads падзяліўся кадрамі з мясцовага тэлебачання, якія яго абурылі. На іх відаць козаў з рознакаляровымі плямамі. Гаворка ідзе пра аграсядзібу «Дары матулі» ў Бярозаўскім раёне, дзе наведвальнікам прапануюць самастойна размалёўваць жывёл.
Чытайце таксама: «Там убивают!» Зоозащитники раскритиковали брестских таможенников, которые передали корм участку по отлову животных
Аўтар допісу сцвярджае, што на аграсядзібе каля ста козаў, а наведвальнікі могуць за асобную плату размалёўваць іх адмысловымі каляровымі алоўкамі. Пры гэтым пра такую забаву расказала і беларускае тэлебачанне, паказаўшы яе як незвычайны атракцыён для гасцей.
«Гэта жорсткае абыходжанне з жывёлаў!» — так аўтар пракаментаваў сітуацыю.
View on Threads
«Каму ўвогуле такая дзіч прыйшла ў галаву?»
Кадры выклікалі шмат негатыўных рэакцый у карыстальнікаў Threads. Частка беларусаў не зразумела, навошта ператвараць жывёл у аб’ект забавы для наведвальнікаў.
- «Каму ўвогуле такая дзіч прыйшла ў галаву…», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
Іншы звярнуў увагу на тое, што жывёлы самі не могуць выбіраць, ці хочуць яны ўдзельнічаць у такой забаве:
- «Жывёлы не могуць сказаць НЕТ! А грошы, як заўсёды, руляць. Можа, вам зрабіць размалёўку наведвальнікам, а козы будуць назіраць за вашым шоу».
Яшчэ адзін чалавек напісаў:
- «А што, больш няма дзе маляваць, трэба на жывёлах? Зусім з глузду з’ехалі!»
Некаторыя людзі звязалі сітуацыю з тым, як дзеці могуць успрымаць падобныя забавы:
- «Тут пытанне не ў экалагічнасці, а ў тым, што заўтра будуць усе каты з балонаў размаляваныя. Дзеці не разумеюць, дзе можна пашаліць, а дзе небяспечна. Тут выразная мяжа павінна быць пазначаная».

Іншы каментатар таксама выказаў думку, што дзеці могуць зрабіць выснову, быццам размалёўваць жывёл можна любымі сродкамі:
- «Дурацкая забаўка для ідыётаў. А нічога, што дзетачкі потым зробяць высновы, што так размалёўваць можна ўсіх жывёл чым патрапіла. Ці вы ўсім будзеце тлумачыць, што маркеры бяспечныя?!».
Беларусаў абурыла і тое, што сюжэт пра такую «забаву» паказалі па тэлебачанні:
- «Яны яшчэ і па тэлевізары гэтую ***ню паказваюць».
Адна дзяўчына распавяла, што ўжо пакідала аграсядзібе негатыўны водгук:
- «Я ім пісала негатыўны водгук у мінулым годзе, і яны паспяхова яго выдалілі».
Чытайце таксама: На чырвонакніжную рысь зноў дазволілі паляваць. Колькі каштуе адстрэл і чаму беларусы абураюцца
Не ўсе ўбачылі тут жорсткае абыходжанне
Аднак частка карыстальнікаў не пагадзілася з такой ацэнкай.
«А дзе ўласна жорсткае абыходжанне?» — запытаўся адзін з іх.
Іншы чалавек адзначыў, што ў вёсцы жывёл традыцыйна маглі пазначаць фарбай:
- «Не бачу ў гэтым нічога дрэннага. Усё жыццё, колькі сябе памятаю, у вёсцы жывёл пазначалі фарбамі, каб не пераблытаць. А фарбаў тады спецыяльных не было, як цяпер. Таму нічога дрэннага ў гэтым няма, галоўнае, каб жывёлам падабалася і фарбы былі спецыяльныя».
Яшчэ адзін карыстальнік таксама не ўбачыў праблемы і параўнаў размалёўванне козаў з іншымі, на яго думку, больш сур’ёзнымі выпадкамі дрэннага ўтрымання жывёл:
- «Хапіла ж розуму такі пост напісаць… Адзін дождж і ні чаго як не было. Жорсткае абыходжанне — гэта калі б яны па жывот у гразі хадзілі, са зламанымі нагамі, касыя, крывыя, і калі б жывёлы пакутвалі».
Чытайце таксама: 160 сабак маглі застацца без прытулку. У Бабруйску за некалькі дзён сабралі 105 тысяч рублёў на выкуп зямлі
Што кажа «Зялёны тэлефон»
BGmedia звярнулася па каментар да экалагічнай ініцыятывы «Экадом», каб высветліць, на што варта звярнуць увагу ў такой сітуацыі.
Там адзначылі, што сама ідэя размалёўваць козаў дзеля забавы выклікае пытанні з пункту гледжання дабрабыту жывёл. Пры гэтым важна ведаць, якія менавіта сродкі выкарыстоўваюцца і як адбываецца сама працэдура.
Козаў сапраўды могуць маркіраваць у гаспадарчых мэтах. Але калі размалёўванне становіцца атракцыёнам для наведвальнікаў, неабходна ўлічваць бяспеку жывёл: ці бяспечныя сродкі для скуры і поўсці, ці могуць яны выклікаць раздражненне або алергічную рэакцыю, ці не трапляюць у вочы, рот і на слізістыя.
Асобнае пытанне — стрэс для саміх жывёл.

У сацсетках былі каментары людзей, якія сцвярджалі, што наведвалі аграсядзібу, а выкарыстоўваныя там фарбы натуральныя і бяспечныя. Некаторыя таксама пісалі, што козы ўспрымаюць размалёўванне як пагладжванне. Аднак, паводле «Зялёнага тэлефона», нават пры ўмове бяспекі фарбы варта задацца пытаннем, ці патрэбны наогул такі пастаянны фармат узаемадзеяння з жывёламі.
Калі аграсядзіба хоча прыцягваць наведвальнікаў, можна шукаць іншыя спосабы забаўляць гасцей без дзеянняў, якія патэнцыйна могуць дастаўляць жывёлам дыскамфорт.
Чытайце таксама: Витеблянка вновь подняла вопрос о состоянии зоопарка — проблеме уже десятки лет
Асобнае пытанне — дзеці
У «Экадоме» таксама звярнулі ўвагу на тое, як падобныя атракцыёны могуць уплываць на дзяцей.
На меркаванне эколагаў, калі дзіця бачыць, што размалёўваць жывёлу дзеля забавы — нармальная забава, яно можа паспрабаваць паўтарыць гэта дома з коткай, сабакам ці іншай жывёлай. Пры гэтым дома могуць быць выкарыстаныя зусім іншыя сродкі, бяспеку якіх для жывёл ніхто не правяраў.
Галоўнае пытанне паўстае ў тым, якую мадэль паводзінаў паказваюць дзецям.
У «Зялёным тэлефоне» таксама звярнулі ўвагу на тое, што да гісторыі былі прыцягнутыя тэлежурналісты. Замест пытанняў пра бяспеку жывёл, этычнасць такой забавы і яе ўплыў на дзяцей сюжэт, паводле ацэнкі ініцыятывы, фактычна падае размалёўванне козаў як незвычайны атракцыён.
Сама аграсядзіба «Дары матулі» на момант падрыхтоўкі артыкула пакуль не дала публічнага каментара наконт гэтай сітуацыі ў сваіх сацсетках.
Чытайце таксама: «Была ў сапраўдным шоку». Беларуска раскрытыкавала ўмовы для жывёл у Мінскім заапарку — у Threads разгарэлася спрэчка
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: